Семейную спортландию провели райком БРСМ и КДН Шумилинского райисполкома

Семья Спорт, туризм

Вясёлыя сямейныя старты

У рамках Тыдня бацькоўскай любові райкам ГА БРСМ і камісія па справах непаўналетніх райвыканкама правялі традыцыйную сямейную спартландыю «Вясёлая сямейка», за перамогу ў якой змагаліся 6 сем’яў.

«Самы шчаслівы час – час, праведзены са сваёй сям’ёй, – адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Людміла Грузневіч. – Спорт заўсёды аб’ядноўвае».

Сем’і без праблем праходзілі як спартыўныя, так і забаўляльныя этапы. І судзейскаму журы прыйшлося нялёгка – усе сем’і паказвалі добрыя вынікі. Тым не менш пераможца быў вызначаны: ім стала сям’я Прасветавых.

Усе сем’і-ўдзельнікі на памяць пра гэты спартыўны вечар атрымалі падарункі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *