Контроле Комитета госконтроля области — строительство молочно-товарных комплексов

Вестник Комитета госконтроля

На кантролі – будаўніцтва МТК

На пасяджэнні калегіі КДК вобласці разгледжаны ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў частцы будаўніцтва малочнатаварных комплексаў.

У пасяджэнні бралі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці С. В. Ляўковіч, старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, архітэктуры і будаўніцтва абл-выканкама, райвыканкамаў і іх намеснікі, кіраўнікі сельгасарганізацый, праектнага інстытута.

Адзначана, што большасць аб’ектаў будзе здадзена ў тэрмін, разам з тым па будаўніцтве некалькіх комплексаў неабходна прыняцце дадатковых мер для завяршэння ўводу ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.

Калегіяй дэталёва разгледжаны ход будаўніцтва кожнага аб’екта, дадзена ацэнка мерам, якія прымаюцца на месцах, распрацаваны канкрэтныя прапа-новы па завяршэнні будаўніцтва ва ўстаноўленыя тэрміны.

На калегіі заслуханы кіраўнікі аблсельгасхарчу і райсельгасхарчаў па пы-таннях камплектавання, гарантаванага забеспячэння кармамі і прадукцыйнасці статку не менш 7000 кг, укамплектаванне валіфікаванымі кадрамі МТК, якія будуюцца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *