Берёзовую рощу посадили в Шумилино в рамках акции «Вместе для зелёной Беларуси»

Главное Общество Экология

Дрэўцы стануць вялікімі. І зашуміць у Шуміліне бярозавы гай

19 кастрычніка ў Беларусі праводзіўся адзіны дзень азелянення ў рамках экалагічнай акцыі “Разам для зялёнай Беларусі”. У гэты дзень высаджваліся дэкаратыўныя дрэвы, кусты ў населеных пунктах краіны, наводзіўся парадак у зялёных насаджэннях. У Шумілінскім раёне ініцыятарам акцыі выступіла раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Было вырашана пасадзіць бярозавы гай на ўездзе ў Шуміліна на месцы пусткі каля былога хлебазавода, – расказаў начальнік інспекцыі Генадзь Кісялевіч. – Ініцыятыву падтрымалі работнікі райвыканкама і іншых арганізацый».

У акцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпута-таў Мікалай Будневіч.

Лясгас забяспечыў удзельнікаў акцыі саджанцамі бярозы. І работа закіпела. Усяго было высаджана 150 маладых бярозак. Так што праз некалькі год зашуміць у Шуміліне бярозавы гай.

Дарэчы, толькі за верасень ў райцэнтры і населеных пунктах раёна УП ЖКГ пасадзіла больш за 520 дэкаратыўных кустоў і дрэў (кізільнік, спірэя, каліна, сасна). Работы па азеляненні працягваюцца і ў кастрычніку.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *