Аллею семьи заложили в дендропарке Шумилинского лесхоза воспитанники детского сада

Новости Образование Общество

Алея сям’і цяпер ёсць і ў Шуміліне!

Тыдзень бацькоўскай любові ў Шумілінскім лясгасе  ў Шумілінскім лясгасе вырашылі адзначыць  вырашылі адзначыць закладкай Алеі сям’і  закладкай Алеі сям’і ў дэндрапарку на вуліцы  ў дэндрапарку на вуліцы Паўночнай райцэнтра.  Паўночнай райцэнтра. І запрасілі для гэтага маленькіх  І запрасілі для гэтага маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада № 4. выхаванцаў дзіцячага сада № 4.

Спачатку начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення лясгаса Антон Шабанаў правёў экскурсію па тэрыторыі прадпрыемства. Такая вось прафарыентацыйная работа. Скажаце: “ранавата, дзеці зусім маленькія”. У самы раз. Бачылі б вы, як гарэлі вочы ў малых, калі яны глядзелі на магутную тэхніку, на дрэваапрацоўчыя станкі, як спрытна спраўляецца вадзіцель фарвардара з маніпулятарам, а пасля сядзелі ў крэсле машыны, краналі рычагі, з якім захапленнем па чарзе круцілі руль моцнага МАЗа-лесавоза! Хтосьці з хлопчыкаў абавязкова запомніў, як гэта было здорава, а пасля, у дарослым жыцці, знойдзе сваю прафесію ў лясной гаспадарцы.

Пасля экскурсіі група выхаванцаў бадзёра накіравалася ў дэндрапарк. “А я ведаю гэта месца. Тут Дзед Мароз жыве!” – радасна гаманілі тыя, хто на навагоднія святы бываў у раённай рэзідэнцыі казачнага дзеда, арганізаванай у дэндрапарку.

Якраз недалёка ад «рэзідэнцыі» і было падрыхтавана месца для новай алеі. Работнікі лясгаса раздалі дзецям саджанцы сасны і дапамаглі пасадзіць іх.

А выхавальнікі дзіцячага сада раздалі выхаванцам медальёны з прозвішчамі іх сямей, якія дзеці з гонарам прывязалі да саджанцаў. Дапоўнілі алею з сосен пасадкі кедраў і ядлоўцаў.

Пасля дзецям прапанавалі самім зрабіць сабе падарунак – у падрыхтаваны вазон пасадзіць жолуд, каб вырасціць дубок. Дзеці збіралі шышкі для падзелак, качаліся на арэлях, частаваліся цукеркамі, якія раздаў Антон Шабанаў. Па дарозе да аўтобуса актыўна дзяліліся ўражаннямі, хваліліся падарункамі, елі цукеркі, расказвалі, што абавязкова пакажуць бацькам, дзе яны пасадзілі дрэва сваёй сям’і.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *