Кукурузу на зерно убирают хозяйства Шумилинского района

Сельское хозяйство

Кукуруза – на зерне

Упершыню за апошнія 9-10 год у раёне ўбіраюць кукурузу не толькі на сілас, але і на зерне. Першымі да гэтай работы прыступілі механізатары ААТ «Прыазёрны мір» і «АграБаравінка».

Сталыя механізатары СУП «Лаўжанскае» згадалі, што апошні раз кукурузу на зерне ўбіралі шэсць гадоў таму. Уборка кукурузы на зерне апраўдана – у кукурузных зярнятах утрымліваецца больш пратэіну і крухмалу, чым у астатніх злакавых. Гэта смачны корм для цялят і кароў, які паядаецца хутка і з апетытам, адзначаюць жывёлаводы.

Самая вялікая ўраджайнасць кукурузы, што ўбіраюць на зерне, у ААТ «АграБаравінка» – 80 цэнтнераў з гектара. «Пасля ўборкі зерне вязуць на сушылку, потым – у склад, – расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Яўген Мурашка. – Каровам здрабняем зерне на млыне, цялятам суцэльнае перамешваем з камбікормам. З’ядаемасць у абодвух выпадках добрая. Ад такога корму і вага прыбаўляецца, і малако. Плануем убраць на зерне 66 гектараў кукурузы».

З кукурузай у гаспадарцы працуе вопытны механізатар Сяргей Гоманаў. Вясной ён засеяў больш за 500 гектараў культуры, потым убіраў на сілас, цяпер – на зерне. За дзень механізатар намалочвае больш за паўсотні тон – зерне кукурузы мае добрую вагу.

Усяго ў раёне плануюць убраць кукурузу на зерне на плошчы трыста гектараў, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. Прыступаюць да ўборкі КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», будуць убіраць кукурузу на палетках УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

На ўчарашні дзень у раёне намалочана кукурузы на зерне 77 тон з плошчы 12 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць – 64 ц/га.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *