Работники культуры Шумилинщины отмечены высокими наградами

Культура Новости

Падзяка Міністра культуры і абласная прэмія

У канцэртнай зале «Віцебск» 16 кастрычніка ўшаноўвалі лепшых работнікаў культуры Віцебшчыны.

Прыняць удзел ва ўрачыстасцях была запрошана дэлегацыя Шумілінскага раёна – загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова, работнікі раённага цэнтра культуры Святлана Дземідзенка і Таццяна Багданава, майстар Дома рамёстваў  Вольга Загвоздава.

Вольга Загвоздава, кіраўнік народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Спадчына» раённага Дома рамёстваў, узнагароджана Падзякай міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Багданава, рэжысёр народнага тэатра Шумілінскага РЦК, атрымала прэмію Віцебскага аблвыканкама« За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Лепшы клубны работнік».

Заслужаныя ўзнагароды!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *