Мамы ў дэкрэтным водпуску атрымліваюць віншаванні
Напярэдадні Дня маці райкам прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў 18 маладых мам сельгаспрадпрыемстваў і ТАА «Вітконпрадукт», якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску.
Больш за ўсё такіх маці аказалася ў СУП «Лаўжанскае». У дэкрэтным зараз аграном Марыя Шуміла, аператар жывёлагадоўчага комплексу Галіна Галуза, заатэхнік-селекцыянер Крысціна Даньчанка, эканаміст Алена Лісава, спецыяліст па кадрах Аксана Карага, прыбіральшчыца Алёна Ціханенка.
Мамачак у актавай зале Лаўжанскага сельвыканкама віншавала старшыня райкама прафсаюза работнікам АПК Вольга Пусянкова і старшыня Лаўжанскага сельвыканкама Юлія Савасцья-нава. Ад прафсаюза ўсе матулі атрымалі падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.