Молодой комбайнер из ОАО «Ловжанское» Олег Борисевич намолотил тысячу тонн зерна

Молодёжь Сельское хозяйство

Першая тысяча
У раёне чацвёрты тысячнік – Алег Валер’евіч Барысевіч з ААТ “Лаўжанскае”. З гэтай нагоды ў мінулую сераду ў гаспадарку завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч.
Алег Барысевіч у свае 26 гадоў упершыню намалаціў тысячу тон зерня. Віктар Віктаравіч пажадаў маладому механізатару далейшых поспехаў, каб трымаў такі рубеж кожны год. Павіншаваў тысячніка і дырэктар гаспадаркі В. М. Долгі.
Алег Барысевіч адзначыў, што намалочаная тысяча тон – гэта заслуга ўсяго экіпажу, а, значыць,  і камбайнера Уладзіміра Плаксіцкага. Экіпаж лаўжанскіх камбайнераў атрымаў дыплом райвыканкама, удзячны ліст і падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўны падарунак ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №69 ад 31.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *