Есть контроль — будет и результат

Сельское хозяйство

Ёсць кантроль – і вынік будзе

У пачатку гэтага тыдня карэспандэнт раённай газеты разам з дырэктарам СУП «Лаўжанскае» Мікалаем Какушкіным пабывала на некаторых фермах сельгаспрадпрыемства, каб паглядзець, як жывёлагадоўчыя аб’екты гатовы да зімы.

 

На ферме Рашэтнікі нас сустрэла загадчыца Ларыса Барсукова. Яна з Обалі, працуе тут нядаўна, бо “паклікаў дырэктар”. Раней Ларыса тут працавала даяркай і разбіраецца ў жывёлагадоўлі. Разам з ёй прыйшлі яшчэ некалькі чалавек з Обалі.

«Я раней працаваў на будоўлі ў Расійскай Фэдэрацыі, – расказаў Дзмітрый Ганушчанка (на здымку). – А цяпер вось уладкаваўся жывёлаводам на ферме. Кармлю жывёлу, у дапамогу мне – кормараздатчык “Гаспадар”, вычышчаю кароўнік. Калектыў наш працавіты і дружны».

«Калі пару месяцаў таму з фермы Рашэтнікі здавалі дзяржаве 450 кілаграмаў малака, то зараз 1200 кг, – аналізуе вытворчасць Мікалай Какушкін. – Адзначу, што малако з Рашэтнікаў ідзе гатункам “экстра”. На ферме захоўваюцца ўсе тэхналагічныя патрабаванні, ёсць кантроль за якасцю работы – і вынік навідавоку. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што ўсё залежыць не ад новых фермаў і даільных апаратаў, а ад людзей і іх старання».

Есць змены і ў пакоі адпачынку. Калі раней тут быў толькі адзін стол, то зараз і крэслы з’явіліся, і канапа, і нават кветкі. А яшчэ на акно плануюць павешаць фіранкі, з’явіцца стэнд і новая ракавіна, пахваліліся жывёлаводы.

Пабывалі мы і на ферме Спаскае, якую ў пачатку тыдня яшчэ рыхтавалі да зімовага стойлавага перыяду. Адзначым, што тут многае зроблена. Калі вясной мы былі сведкамі ямін каля стойлаў, то зараз усё адрамантавана. Латкі для гноевыдалення зацэментаваны, зверху пачалі класці дошкі, а на іх будзе ўстаноўлены новы гноетранспарцёр, які ўжо завезлі на ферму. Канешне, гэта радуе, аднак трэба прызнаць і той факт, што працэс падрыхтоўкі аб’екта зацягнулі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *