Дзе яшчэ ўбачыш расянку і марошку, як не ў заказніку «Казьянскі»?
У мінулыя выхадныя маршрутам «Вочы балот – азёры» ў заказніку «Казьянскі» прайшліся дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, работнікі райвыканкама.
Падчас паходу турысты пабачылі расянку і марошку, падзівіліся з марсіянскіх краявідаў обальскіх балот, пабываліна імправізаваным партызанскім прывалена возеры Расалай.
Маршрут, распрацаваны ў заказніку, – адзін з самым папулярных у турыстаў. Экатурыстаў прываблівае і магчымасць пабачыць унікальныя прыродныя ландшафты (паміж буйнымі азёрамі Марынец і Расалай знаходзіцца ўнікальны града азёрны комплекс, які ўключае 420 вадаёмаў), і экстрым (падарожжы па цяжкадаступных нізінных балотах).
– Цудоўныя ўражанні атрымаў, – падзяліўся старшыня Обальскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Мураўёў. – Хараство беларускай прыроды, таямнічасць балот і чысцейшае паветра. Прыродныя краявіды восенню як ніколі прыгожыя і рознакаляровыя. А якая нечаканая была сустрэча з гаспадаром балот Балацянікам!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.