Кто победил в осеннем туре интеллектуального турнира «Игры разума»

Новости Общество

Перамагла каманда «Саюз»

У раённым цэнтры культуры прайшоў трэці тур інтэлектуальнага турніру «Гульні розуму».

Паспаборнічаць у батле, прысвечаным восеньскім матывам, сабраліся сем каманд прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Першы этап «Свая гульня» падаўся ўдзельнікам не вельмі лёгкім. Напрыклад, на тэму «Мастакі і карціны» на ўсе пяць пытанняў адказала толькі адна каманда. А вось тэмы «Астраномія» і «Шахматы» былі лягчэйшымі.

Другі этап гульні – брэйн-рынг – складаўся з 20 пытанняў. Яны тычыліся мастацкіх твораў, гісторыі, геаграфіі, мастацтва і нават мультыплікацыі. Адказваць трэба было хутка – тут і выявілася, хто ўмее працаваць у камандзе.

Па выніках двух этапаў перамогу атрымала зборная каманда Слабадской і Обальскай школ «Саюз».

Арганізатары мерапрыемства – раённы цэнтр культуры, райкам ГА БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў – уручылі камандзе-пераможцы дыплом. Нагадаем: «Саюз» быў пераможцам фінальных гульняў «Гульні розуму» 2023 года. Паглядзім, ці змогуць яны ўтрымаць і выніковую перамогу ў канцы года.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *