7 октября стартовала республиканская информационно-пропагандистская кампания МЧС «Молодёжь за безопасность!»

Безопасность Молодёжь

З 7 кастрычніка стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку!»

З 7 па 18 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Беларусі пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «Моладзь за бяспеку!». Яе мэта – папулярызацыя дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, прапаганда бяспечнага і здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу і ўцягненне моладзі ў карысныя справы.

Як расказалі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, пачнецца акцыя з марафона «112 добрых спраў», дзе юныя актывісты разам з ратавальнікамі наведаюць домаўладанні адзінокапражываючых пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў вайны і акажуць ім пасільную дапамогу ў розных бытавых пытаннях. У населеных пунктах пройдуць розныя мерапрыемствы і падзеі, якія прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да прафесіі ратавальніка і руху юных ратавальнікаў і выхаваюць культуру бяспекі жыццядзейнасці падлеткаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *