За курение в постели — штраф!

Безопасность Вопрос-Ответ

За курэнне ў ложку – штраф?

Ці праўда, што за курэнне ў ложку можна атрымаць штраф? – такое пытанне задаў наш чытач.

Адказ на яго мы папрасілі даць намесніка начальніка РАНС Алега Бунто:

– Курэнне ў ложку – заўсёды небяспечны «сцэнарый». Выклікаўшы тленне гаручага матэрыялу, акурак праз некаторы час можа і згаснуць, але вось утвораны ім ачаг ператворыцца ў пажар. І дым прывядзе да ўдушша перш, чым пажар будзе знойдзены.

Курэнне ў нецвярозым стане нязменна стаіць у першым радку прычын пажараў і смерці. Курэнне само па сабе вельмі шкодзіць здароўю і можа стаць прычынай сур’ёзных захворванняў. А вось цыгарэта ў руках нецвярозага грамадзяніна, які вырашыў расслабіцца і закурыць у ложку, можа ў адно імгненне пазбавіць яго жыцця. За бягучы перыяд 2024 года ў Шумілінскім раёне адбылося   5 такіх пажараў.

Такім аматарам хочацца нагадаць, што згодна з Правіламі пажарнай бяспекі грамадзянам забаронена пакідаць запаленыя свечкі, курыць у ложку ці іншым месцы для сну, выкідваць непатушаныя цыгарэты, запалкі з аконных праёмаў, з балконаў шматкватэрных жылых дамоў, у смеццевыя кантэйнеры, урны на прыдамавой тэрыторыі.

За дадзенае правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (штраф да 5 БВ).

З пачатку года ў Шумілінскім раёне да адміністрацыйнай адказнасці з-за курэння ў ложку прыцягнуты 15 чалавек, з іх адзін чалавек за паўторнае парушэнне атрымаў штраф 2 БВ (80 руб.), 14 атрымалі папярэджанні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *