Реализацию Госпрограммы «Образование и молодёжная политика» рассмотрели на сессии Шумилинского районного Совета депутатов

Власть Молодёжь

Адукацыі і выхаванню – якасны падыход

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чарговай 6-й сесіі разгледзелі, як у Шумілінскім раёне рэалізуецца рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021-2025 гады ў 2023-2024 гадах. Удзел у рабоце сесіі прынялі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Лапіцкі.

Перад пачаткам абмеркавання старшыня раённага Савета дэпутатаў  Мікалай Будневіч уручыў пасведчанні і значкі дэпутатам Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Адкрываючы сесію, Мікалай Будневіч падкрэсліў, што рэалізацыя рэгіянальных мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” – адно з найважнейшых пытанняў, «пытанне нашай будучыні», якое дэпутацкі корпус трымае на пастаянным кантролі. Вялікая ўвага ўдзяляецца не толькі адукацыйнаму працэсу, але і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей, рабоце з моладдзю.

Аналіз праведзенай работы зрабіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Па словах дакладчыка, мерапрыемствы і мэтавыя паказчыкі падпраграм «Дашкольная адукацыя», «Спецыяльная адукацыя» за 2023 год выкананы ў поўным аб’ёме. Па падпраграме «Агульная сярэдняя адукацыя» ў 2024 годзе не выканана адно мерапрыемства (доля аснашчэння вучэбным абсталяваннем і сродкамі навучання ніжэй сярэднеабласнога паказчыка) і адзін мэтавы паказчык (доля выпускнікоў бягучага навучальнага года, якія завяршылі навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі і працягнулі навучанне). Па падпраграме «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі, функцыянаванне ўстаноў, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі праграм выхавання» не выкананы мэтавы паказчык «ахоп дзяцей і моладзі ад 6 да 18 гадоў адпачынкам і аздараўленнем» за 2023 год. А вось за летні перыяд 2024 года гэты паказчык выкананы. Значныя вынікі дасягнуты і па падпраграме «Маладзёжная палітыка».

–  Для дасягнення планавых паказчыкаў выканання падпраграмы «Агульная сярэдняя адукацыя» ў кожнай установе адукацыі павінна праводзіцца актыўная інфармацыйна-тлумачальная работа з выпускнікамі і законнымі прадстаўнікамі па новых падыходах да ўступнай кампаніі, перавагах мэтавай падрыхтоўкі, набору дзяцей у 10 класы, – падкрэсліла Ірына Іванаўна. – У рамках рэалізацыі падпраграмы «Маладзёжная палітыка» галоўнай задачай з’яўля-ецца стварэнне ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі, фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазі-цыі, фарміравання адказных паводзін і асэнсаваных адносін моладзі да свайго здароўя. Важным напрамкам ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання застаецца работа па фарміраванні ў навучэнцаў паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў.

Дакладчык зазначыла, што прадстаўнікам Маладзёжнага парламента і Савета працоўнай моладзі варта актыўней уключацца ў правядзенне інтэрактыўных сустрэч па абмене вопытам і прасоўванні ідэй маладзёжнай актыўнасці сярод моладзі раёна, быць ініцыятарамі новых цікавых праектаў для рэалізацыі на тэрыторыі раёна. Неабходна звярнуць увагу на распрацоўку сацыяльна значных праектаў, ініцыяваных маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі, больш актыўна ўцягваць старшакласнікаў і працуючую моладзь у рады БРСМ.

У абмеркаванні даклада выступілі пер

-шы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, дырэктар Мікіціхінскай СШ дэпутат раённага Савета дэпутатаў Таццяна Волкава.

Да удзельнікаў сесіі звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Лапіцкі. Ён падзякаваў усім жыхарам раёна за аказаны яму давер і паабяцаў цеснае і плённае супрацоўніцтва. «Ад кожнага з нас будзе залежыць, ці будзе нам чым ганарыцца».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *