Што рабіць, калі збілі казулю?
З пачатку года на дарогах раёна адбылося 17 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Яны ў апошні час на дарозе не рэдкасць. Але калі выбягаюць раптоўна прама пад калёсы аўтамабіля і становяцца ўдзельнікамі дарожна-транспартнага здарэння, для многіх вадзіцеляў гэта становіцца шокам, і яны не ведаюць, што рабіць далей.
Алгарытм дзеянняў вадзіцеляў расказаў старшы ўчастковы інспектар РАУС Вячаслаў Зубараў.
– Калі вадзіцель збіў казулю і іншую жывёлу, ён павінен прыпыніцца, устанавіць знак аварыйнага прыпынку і патэлефанаваць у РАУС па нумары 102. Тушу жывёлы чапаць нельга, тым больш – грузіць у багажнік. Нельга пакі даць месца ДТЗ і ў выпадку, калі жывёла жывая і збегла ў лес. Калі вадзіцель з’ехаў з месца дарожна-транспартнага здарэння, яму пагражае пазбаўленне правоў на 2 гады або штраф памерам да 20 БВ.
Супрацоўнікі РАУС нагадваюць вадзіцелям: праязджаючы праз лес ці дарогу, да якой блізка падступаюць кусты, трэба знізіць хуткасць да мінімальнай, бо ў любы момант на дарозе можа з’явіцца дзікая жывёла. Калі заяц, то не так страшна, а вось калі лось ці дзік – гэта ўжо сур’ёзная пагроза для аўто, вадзіцеляў і пасажыраў.
Людміла ЗУЙКОВА.