Служба 102 сообщает

Происшествия

  • За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 66 заяў і паведамленняў грамадзян.
  • Выяўлена 17 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 5 – за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, 4 – за дамашняе насілле, па 2 – за дробнае хуліганства і дробны крадзеж.
  • Праведзена адпрацоўка 24 асоб, якія маюць судзімасць, а таксама прафілактычная адпрацоўка 80 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках у РАУС.
  • Адзін жыхар раёна накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, у суд накіраваны яшчэ два матэрыялы для разгляду аб накіраванні грамадзян у ЛПП.
  • Адбылося адно ДТЗ без пацярпелых (аўтамабіль з’ехаў у кювет). Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлена 37 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Двое вадзіцеляў не былі прышпілены рамянямі бяспекі, адзін – сеў за руль без правоў кіравання, адзін – не прапусціў пешахода на “зебры”. Правілы дарожнага руху парушылі восем веласіпедыстаў.
  • Сярод парушальнікаў на дарогах раёна – пяцёра пешаходаў, двое з іх ішлі па праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *