«На пенсии открываются новые горизонты и возможности»

Людзі і лёсы Общество

«Падарожжы – новыя ўражанні і эмоцыі»

Калі чалавек на заслужаным адпачынку, адкрываюцца новыя гарызонты і магчымасці, пераканана жыхарка райцэнтра Тамара Ганчарова.

Калі працавала прадаўцом, для любімых спраў часу не хапала. Цяпер жа можа і карціны са стужак і фаамірану рабіць, і гурткі ТЦСАН наведваць, займацца выпечкай і вырошчваць гародніну. Тамара Уладзіміраўна – актывіст раённай ветэранскай арганізацыі.

Але самае вялікае захапленне – падарожжы. Пяць-шэсць разоў на год, а то і больш, Тамара Уладзіміраўна выбіраецца ў іншыя гарады. Пабывала на экскурсіі як у многіх кутках Беларусі – Мосары, Жыровічах, Слоніме, Оршы, Талачыне, Полацку, Гарадку, Глыбокім, Навагрудку, Магілёве, Мінску, так і за яе межамі – у Маскве, Пскове, Санкт-Пецярбурзе, Ржэве, Себежы. «Можна знайсці тысячу прычын ся дзець дома, але ёсць адна, самая галоўная, гэтага не рабіць: рух і па-дарожжа – гэта актыўнае жыццё, новыя ўражанні і эмоцыі, якія асабліва неабходныя ў нашым узросце, – кажа Тамара Уладзіміраўна. – Мне падабаецца наведваць розныя гарады, здзіўляцца з прыгажосці храмаў, манастыроў. Асабліва даспадобы Кіева-Пячэрская лаўра, дзе я пабывала ўжо разоў дзесяць. Люблю ездзіць на канцэрты. Літаральна ў выхадныя пабывала на канцэрце групы “Дразды” ў Бешанковічах.

Многія цікавяцца ў Тамары Ганчаровай, дзе яна бярэ грошы для падарожжаў. Аказваецца, многія паездкі арганізаваны праваслаўна-духоўным цэнтрам Шумілінскага благачыння, раённай ветэранскай арганізацыяй па льготных цэнах. «Падарожнічаць можна і з пенсіі, было б жаданне, – кажа Тамара Ганчарова. – Напрыклад, паездка ў Бешанковічы, арганізаваная ФАЦ, абышлася ў 11 рублёў. У Жыровічы з’ездзіла за 70 рублёў. Гэта не такія ўжо вялікія грошы: адзін раз не сха дзіў у магазін і сэканоміў. Самая дарагая паездка была ў Мінск на канцэрт балета Алы Духавай: з дарогай абышлося ў 120 рублёў. Але ж колькі эмоцый і ўражанняў, не падлічыць?! Муж не супраць маіх паездак, іншы раз спансіруе, і я гэтаму рада».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *