Вырастуць пенсіі, ІП і самазанятыя пачнуць працаваць па новых правілах. Якія змены чакаюць беларусаў з 1 кастрычніка?
Кастрычнік прыйшоў да беларусаў не з пустымі рукамі – прынёс шэраг навін. Напрыклад, па новых правілах трэба будзе працаваць ІП, рамесных спраў майстрам і самазанятым. Пенсіянераў чакае прыбаўка да адпаведных выплат, змены закрануць таксама АРІП.
Пенсія. Чакаецца, што ў кастрыч-ніку пенсіі вырастуць у сярэднім на 5%. Прычым гэта датычыцца ўсіх відаў працоўных пенсій – па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Згодна з інфармацыяй Мінпрацы, у кастрычніку сярэдні памер пенсіі складзе 852 рублі.
АРІП. З 1 кастрычніка ў асабісты кабінет плацежнай сістэмы трэба будзе ўваходзіць па новых правілах. Замест згоды на апрацоўку персанальных дадзеных тэрмінам на 5 гадоў цяпер трэба будзе заключыць з кампаніяй дагавор аб выкарыстанні асабістага кабінета тэрмінам на 3 гады. Дагавор можна заключыць анлайн, праставіўшы адзнаку ў спецыяльным поле ў асабістым кабінеце.
ІП. З 1 кастрычніка для індывідуальных прадпрымальнікаў будуць дзейнічаць новыя пералікі відаў дазволенай дзейнасці. Усяго ў абноўлены спіс уключылі 127 відаў эканамічнай дзейнасці па 16 секцыях Агульнадзяржаўнага класіфікатара відаў дзейнасці і 9 ліцэнзуемых відах дзейнасці. У прыватнасці, ІП могуць займацца тэхабслугоўваннем і рамонтам аўто, паслугамі ў грамадскім харчаванні, здачай у наём нерухомасці (уласнага і арандаванага). Таксама можна займацца некаторымі відамі дзейнасці ў будаўніцтве, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, галіне інфармацыі і сувязі, сферы творчасці, спорту, забаў і інш. Адпаведна, з 1 кастрычніка нельга будзе зарэгістраваць ІП па відах дзейнасці, якія не былі ўключаны ў пералік урада. Тым жа ІП, якія апынуліся па–за спісам, трэба будзе перарэгістравацца ў камерцыйную арганізацыю – да 31 снежня наступнага года.
Самазанятыя. З 1 кастрычніка будзе дзейнічаць новы спіс відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці. У ім – 87 пазіцый. Самазанятым неабходна будзе плаціць адзіны па-датак або падатак на прафесійны даход. Са спісу выключылі Дзеда Мароза, Снягурку, тамаду, танцораў, музыкаў, якія выступаюць на юбілеях, вяселлях, іншых урачыстых мерапрыемствах. Дадзенай катэгорыі грамадзян для працягу адпаведнай дзейнасці трэба будзе рэгістравацца ў якасці ІП.
Рамеснікі. З 1 кастрычніка такімі могуць стаць толькі тыя, хто займаецца працай, уключанай у адпаведны спіс дзейнасці. Раней у ім было каля 30 пазіцый. Застанецца ўсяго пяць. Акрамя таго, рамеснікі павінны будуць плаціць страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН. Памер адлічэнняў – 29% ад самастойна названай сумы даходаў, але не ніжэй, чым ад мінімальнай зарплаты. Гэта значыць, не менш за 181 рубель 54 капеек штомесяц.
Канікулы. Першая чвэрцьу школьнікаў заканчваецца 26 кастрычніка, другая стартуе з 4 лістапада, у гэтым прамежку – асеннія канікулы, якія пра-доўжацца 8 дзён.
Беларусбанк. Найбуйнейшы дзяржаўны банк краіны з 1 кастрычніка будзе спаганяць больш высокую камісію за шэраг аперацый па сваіх пластыкавых картах.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.