Начальник Витебского УВД 25 сентября посетил Шумилинский район с рабочим визитом

В области Власть

Кіраўнік абласной міліцыі наведаў раён

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў 25 верасня з рабочым візітам наведаў Шумілінскі раён.

У райвыканкаме Андрэй Юр’евіч правёў выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. На прыём звярнуўся жыхар аднаго з аграгарадкоў па пытанні ліквідацыі падтаплення зямельнага ўчастка. Пра праблему пенсіянера мясцовыя органы ўлады ведаюць і робяць усё магчымае, каб выправіць сітуацыю, але канчаткова яна не вырашана. Кіраўнік абласной міліцыі ўважліва выслухаў заяўніка, азнаёміўся з дакументамі, які ён прынёс, і запэўніў, што разам з раённымі ўладамі пастараецца дапамагчы вырашыць праблему.

Пасля прыёму начальнік УУС і старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык наведалі Шумілінскую СШ № 1, дзе азнаёміліся з арганізацыяй сістэмы бяспекі, якая дзейнічае ў навучальнай установе. Андрэй Любімаў адзначыў дастатковы ўзровень забеспячэння прапускнога рэжыму ў школе і сістэмы відэаназірання. Дырэктар школы Вольга Далецкая правяла для гасцей экскурсію па музеі гісторыі школы, расказала пра работу школьнага ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец».

У рамках рабочай паездкі кіраўнік абласной міліцыі таксама наведаў Шумілінскі РАУС, дзе сустрэўся з асабовым складам.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *