Кансультацыі – па пытаннях эканамічнай дзейнасці
19 верасня ў Шумілінскім раёне выязны прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў правёў старшыня эканамічнага суда Віцебскай вобласці Аляксей Барадулін.
Чацвёра прадстаўнікоў юрыдычных асоб выкарысталі магчымасць атрымаць у Аляксея Аляксандравіча кампетэнтную кансультацыю па пытаннях, звязаных з эканамічнай дзейнасцю. Пытанні, у прыватнасці, тычыліся прымянення штрафных санкцый па дагаворы падраду пры будаўніцтве з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў; работы прадпрыемства з даўжнікамі; механізма перадачы маёмасці з камунальнай уласнасці ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы пры працэдуры банкруцтва і ўмоў банкруцтва індывідуальных прадпрымальнікаў.
Пасля прыёму Аляксей Аляксандравіч Барадулін правёў сустрэчу са старшынёй райвыканкама Сяргеем Аляксандравічам Галынчыкам.
Алена КАРПУШЭНКА.