Мечтал стать офицером

Молодёжь

«Хачу абараняць Радзіму»

Знаёмцеся: Уладзіслаў ЗУБАРАЎ, курсант 1-га курса ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Два гады назад Уладзіслаў  вырашыў, што яго прафесія будзе звязана з абаронай Айчыны. І да сваёй мэты вучань Шумілінскай СШ № 2 ішоў упэўнена і цвёрда. «Добра разумею, што і веды патрэбны будуць добрыя, і фізічная падрыхтоўка – на ўзроўні, – расказаў хлопец. – З факультэтам практычна адразу вызначыўся».

Дзень залічэння ва ўніверсітэт Уладзіслаў запомніць, напэўна, на ўсё жыццё. Радасці не было межаў. 2 жніўня пачаўся курс маладога байца. Юнак прызнаецца, што складана яму не было. «Па­першае, рыхтаваў сябе да жыцця па статуце, – кажа ён. – Пад’ём у 5.50 – калі ласка, фізічныя нагрузкі – не такія ўжо вялікія, страявая падрыхтоўка – няма праблем».

31 жніўня Уладзіслаў і другія першакурснікі ваеннага факультэта прымалі Ваенную прысягу.

«Калі ўбачыў сына, падцягнутага, у ваеннай форме, адразу адчуў гонар, – расказвае бацька Вячаслаў Зубараў. – Уладзіслаў чытае Ваенную прысягу, а ў мяне дрыжыкі па скуры бягуць».

– Наперадзе ў мяне чатыры гады вучобы, – падсумоўвае будучы афіцэр. – Упэўнены, што яны будуць насычанымі і цікавымі. Хочацца стаць высокаадукаваным ваенным спецыялістам, бо сучаснай арміі патрэбны менавіта такія спецыялісты. І я зраблю ўсё, каб ім стаць.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *