О выполнении обращений граждан поступивших в Светлосельском сельсовете в ходе подворного обхода

Актуалии Общество Официально

Задача – дапамагчы людзям
Прымаючы да ўвагі звароты грамадзян, якія паступілі ў ходзе правядзення 10-11 ліпеня бягучага года ў Светласельскім сельсавеце падворнага абходу ў рамках “Дня работы з насельніцтвам”, раённымі службамі прымаюцца магчымыя меры па іх вырашэнню.
Праведзены работы па рамонту вуліцы Азёрнай у вёсцы Крупчына.
Праведзена грэйдзіраванне і падсыпка гравіем вуліцы Калгаснай у вёсцы Язвіна.
Спланавана тэрыторыя каля дома Долгай З. П. па вуліцы Маладзёжнай у а-г Светласельскі.
Ухілена працяканне трубы ў падвале і ліўневай трубы, праведзены рамонт балкона і фундамента пад балконам кватэры № 2 у доме № 2 па вуліцы Юбілейнай у а.-г. Светласельскі.
Абсталявана дзіцячая гульнявая пляцоўка, праведзена падсыпка тэрыторыі і ўхілена працяканне ліўневай трубы па вуліцы Юбілейнай, дом 6 у а.-г. Светласельскі.
Праведзены работы па ўладкаванню дзіцячай гульнявой пляцоўкі па вуліцы Усходняй, устаноўлены дадатковы элемент “горка”.
Ухілены перабоі з вадой па вуліцы Смольскай у вёсцы Лескавічы.
Адрамантавана водаправодная калонка ў вёсцы Дубраўскія, у вёсцы Язвіна па вуліцы Калгаснай, у вёсцы Каравайніца па завулку Ветэранаў.
Праведзены аналіз якасці пітной вады водаправоду па вуліцы Маладзёжнай у а-г Светласельскі, па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Лескавічы. Вада адпавядае патрабаванням СаНПіН.
Перыядычна праводзіцца аналіз тлустасці малака, якое закупляецца ў насельніцтва, у вёсцы Язвіна.
Абкошана грамадзянскае захаванне ў вёсцы Язвіна.
Адрамантавана вулічнае асвятленне па вуліцы Маладзёжнай у а-г Светласельскі.
Знаходзіцца на пастаянным кантролі захоўванне графіку работы аўтамагазіна ў вёсцы Каравайніца.
Вываз цвёрдых бытавых адыходаў ад прыватнага сектара будзе ажыццяўляцца згодна з графікам з 23.08.2012 года.
Плануецца правесці ў аграгарадку Светласельскі капітальны рамонт дома № 2 па вуліцы Юбілейнай у жніўні бягучага года, а рамонт фундамента дома № 19 па вуліцы Светласельскай – у верасні.
В. ШЧАРБАКОЎ, старшыня Светласельскага сельвыканкама.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *