Итоги работы в растениеводстве накануне районного праздника хлеборобов подводит первый заместитель председателя райисполкома Владимир Пушнов

Главное Сельское хозяйство

«Лёгкага хлеба не бывае»

Заўтра ў аграгарадку Башні будзе ладзіцца раённае свята хлебаробаў, дзе будуць ушаноўваць герояў жніва. Перад святам прынята падсумоўваць зробленае. Якім быў сезон і чым можа раён пахваліцца, мы пацікавіліся ў першага намесніка старшыні райвыканкама-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзіміра Пушнова.

–  Уладзімір Сяргеевіч, як вы ацэньваеце сельскагаспадарчы год?

–  Улічваючы той факт, што лёгкага хлеба не бывае, год быў звычайны, са сваімі плюсамі і мінусамі. Фундамент пад ураджай заклалі яшчэ мінулай восенню, калі засеялі азімыя зерневыя. У параўнанні з мінулым годам, можна сказаць, пашанцавала з надвор’ем – не засушыла, як летась. Гэта стварыла ўмовы і для росту траў, і для наліцця коласа ў зерневых культур.

–  Але ж на ўраджай уплывае не толькі надвор’е…

–  Безумоўна. Вялікае значэнне мае севазварот, добрыя папярэднікі для культур, тэхнічнае забеспячэнне, захаванне патрэбных агратэхнічных тэхналогій. І абавязкова добрасумленная работа людзей: як кіраўнікоў і спецыялістаў, так і механізатараў. Нераўнадушныя работнікі, іх сумленныя адносіны да справы – гэта палова поспеху. Менавіта дзякуючы іх працавітасці і аператыўнасці мы сёлета трэцімі ў вобласці завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых. Надвор’е таксама ўплывала на ўраджай, не дарэмна ж раён адносіцца да зоны рызыкоўнага земляробства. Нам дапама-гала дзяржава, за што вялікі дзякуй: падчас сяўбы раёну з бюджэту было выдзелена 60 тысяч рублёў.

–  Наколькі хлебны каравай важкі?

–  Агульны намалот раёна склаў 13786 тон, гэта больш, чым летась. Сярэдняя ўраджайнас-ць – 17,9 цэнтнера з гектара. Лепшымі выраслі азімыя зерневыя (трыцікале, пшаніца, жыта, ячмень), якія далі на круг па 24 цэнтнеры з гекта-ра. Яравыя пшаніца, ячмень, авёс і зернебабовыя далі меншы ўраджай, але ж парадавалі ў параўнанні з мінулым годам. Сёлета раён мае двух камбайнераў-тысячнікаў – Сяргея Гоманава з ААТ «АграБаравінка» і Віталя Антонава з ААТ «Прыазёрны мір». Ёсць і вадзіцель-тысячнік па перавозцы збожжа – Віталь Сімакоў з «АграБаравінкі».

–  У якіх гаспадарках самая высокая ўраджайнасць?

–  На палетках «Віцебскнасентравы» ўраджайнасць зерневых склала 38 ц/га. Больш як па 20 цэнтнераў з гектара ўзялі аграрыі на палетках СФГ «Раднік» і ААТ «АграБаравінка». Вышэй сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць у КУСГП «Сіроцінскі». Азімы ячмень на некаторых палетках даў да 30 ц/га. Самыя ўраджайныя палеткі былі ва ўрочышчы Саладухі ААТ «АграБаравінка» і ў Непаротах ААТ «Прыазёрны мір», дзе азімая пшаніца дала па 42 і 40 ц/га адпаведна. Па тэмпах уборачнай кампаніі ў лідарах КУСГП «Ульскі», ААТ  «АграБаравінка» і «Ляжні». Яны і самі справіліся, і суседзям дапамаглі, прычым,  дапамаглі не толькі сельгаспрадпрыемствам раёна, але і суседніх. Па два механізатары з «Агра-Баравінкі» і «Сіроцінскага» працавалі ў Гарадоцкім раёне, камбайнер з «Ульскага» ўбіраў ураджай ва Ушацкім раёне.

–  На якія патрэбы пайшло вырашчанае зерне?

–  Мы засыпалі насенны фонд для ўласных патрэб: 2115 тон азімых і 1400 тон яравых. Заканчваем выконваць дзяржаўны заказ, які даведзены раёну ў 2065 тон. Акрамя зерня, сюды дададзім яшчэ проса, якое будуць убіраць на сваіх палетках СФГ «Раднік» і КУСГП «Сіроцінскі», і грэчку, якой сёлета «АграБаравінка» засеяла 40 гектараў.Ну і, вядома, пойдзе зерне для жывёлагадоўчай галіны.

– Зыходзячы з вопыту гэтага года, пад якія культуры будзем павялічваць плошчы?

–  На азімыя зерневыя. Ужо сёння закладваем фундамент будучага ўраджаю. Трэба засеяць 8400 гектараў азімых зерневых. Атрымалі дзяржпадтрымку – 95 тысяч рублёў. Сеем азімы ячмень, пшаніцу, трыцікале.

–  Што вы пажадаеце хлебаробам раёна?

–  Упэўненасці ў заўтрашнім дні, аптымізму і здароўя. Любіце свой край, працуйце на дабрабыт сваёй малой радзімы і  сваёй сям’і.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *