12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия

Закон Общество

Абараняюць законныя інтарэсы грамадзян

Калектыў райаддзела Следчага камітэта.

Трынаццаць гадоў таму ў Шуміліне быў створаны раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, які зараз узначальвае падпалкоўнік юстыцыі Яўген Іваноў. 12 верасня шумілінскія следчыя адзначаюць сваё прафесійнае свята.

«Наша задача – абараняць законныя інтарэсы грамадзян, расследаваць крымінальныя справы, праводзіць даследчыя праверкі па фактах найбольш значных здарэнняў», – кажа Яўген Іваноў. Следчыя нелічацца з асабістым часам, яны адданыя сваёй прафесіі, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. І вынік не прымушае сябе чакаць – сярод 23 аддзелаў вобласці шумілінскія следчыя займаюць чацвёртае месца.

Следчы абавязкова ўваходзіць у следча-аператыўную групу, якая створана пры РАУС і выязджае на здарэнні. Яго даручэнні ў рамках крымінальных спраў выконваюць оперупаўнаважаныя РАУС, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Калі ўсе матэрыялы сабраныя, следчы іх аналізуе і вырашае, ці мае месца злачынства, ці будзе ўзбуджана крымінальная справа.

У гэтым годзе ў шумілінскіх следчых закончана 48 крымінальных спраў. Львіную долю складаюць крадзяжы, але ёсць і злачынствы супраць жыцця і здароўя людзей, супраць палавой свабоды, злачынствы ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Апошнія раскрываюцца нялёгка, бо падчас іх грошы праводзяцца праз некалькіх асоб, а потым адпраўляюцца за мяжу. У дапамогу следчым – аналітычная і іншыя спецыяльныя камп’ютарныя праграмы, з нядаўняга часу яны маюць права арыштоўваць рахункі, аператыўна спыняць перавод і рух грошай.

Следчыя заўсёды вывучаюць умовы і прычыны, якія садзейнічаюць правапарушэнням, аналізуюць іх, дасылаюць прадстаўленні ў розныя арганізацыі і прадпрыемствы. Робяць гэта для таго, каб падобныя злачынствы больш не паўтараліся.

«У следчых работы многа. На жаль, нагрузка на кож-нага вялікая, – кажа Яўген Іваноў. – Вельмі ўдзячны калектыву за разуменне і руплівасць. Хочацца пажадаць усім больш спакойных будняў, дабрабыту і здароўя».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *