Как стать дружинников. Рассказывает участковый инспектор милиции

Закон Общество

Як стаць дружыннікам?

Супрацоўнікам РАУС на дапамогу прыходзяць дружыннікі. Колькі іх у раёне, чым яны займаюцца падчас дзяжурстваў, расказвае ўчастковы інспектар РАУС Уладзіслаў Алімаў:

– У нашым раёне створана 14 добраахвотных дружын, якія налічваюць 75 чалавек. Самыя актыўныя і мнагалюдныя – дружыны Обальскага керамічнага завода, УП ЖКГ, СШ № 1 і № 2, маладзёжны атрад аховы правапарадку.

Дружыннікі аказваюць дапамогу ў свабодны ад работы час. Перад кожным рэйдам яны праходзяць інструктаж. Падчас дзяжурстваў на іх ускладваюцца абавязкі па ахове грамадскага парадку, недапушчэнні надзвычайных здарэнняў, правядзенні прафілактычных гутарак з грамадзянамі. Дружыннік мае права прадухіляць правапарушэнні, затрымліваць і перадаваць у праваахоўныя органы асоб, якія парушылі грамадскі парадак, адбіраць у злачынцаў небяспечныя прадметы, выкарыстоўваць транспартныя сродкі юры-дычных асоб і грамадзян для дастаўлення ў медыцынскія ўстановы людзей, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе.

Хто можа стаць членам добраахвотнай дружыны? Любы грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту і здольны па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя ўдзельнічаць у ахове правапарадку. Жадаючыя ўступіць у рады добраахвотных дружын павінны звярнуцца да кіраўніка арганізацыі (прадпрыемства), дзе працуе, ці ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы жыхарства. Раённы аддзел унутраных спраў будзе рады бачыць у сваіх радах яшчэ больш памочнікаў.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *