Как не попасть под колёса велосипеда?

Вопрос-Ответ Общество

Як не трапіць пад колы веласіпеда?

Фото из открытых источников и несёт иллюстративный характер.

Многія нашы чытачы кажуць, што апошнім часам іх насцярожвае тое, што на тратуарах развялося многа веласіпедыстаў. Даводзіцца ісці ўвесь час пад напружаннем – таго і глядзі, што знясуць веласіпедысты. Людзі вельмі апасаюцца, каб не трапіць пад колы веласіпеда.

Сапраўды, праблема актуальная і набалелая для нашага райцэнтра. І не толькі для вузкіх нестандартных тратуараў па Луна-чарскага, але і па вуліцы Суворава, дзе раніцай і вечарам асабліва мнагалюдна, калі людзі ідуць на работу і ў школу.

Правіламі дарожнага руху прадугледжана, каб пешаходы і веласіпедысты рухаліся па тратуарах. Калі ён шырокі, магчыма, у людзей і не ўзнікаюць праблемы. А калі вузкі, то як тут разам ужыцца?

Мы звярнуліся за каментарыем да старшага інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ РАУС Віктара Бурлакова.
«У правілах дарожнага руху адзначана, што веласіпедысты павінны рухацца па тратуары, не ствараючы пры гэтым перашкод для пешаходаў, – кажа Віктар Мікалаевіч. – Адзначу, што вучням можна ездзіць у школу на веласіпедзе толькі з 14 гадоў. Калі гэта робяць малодшыя школьнікі, то на бацькоў, якія не ў поўнай меры выконваюць абавязкі па выхаванні, складаецца адміністрацыйны пратакол. Веласіпедыст павінен папярэдзіць пешахода гукавым сігналам аб тым, што ён едзе (у адваротным выпадку гэта лічыцца парушэннем правілаў дарожнага руху, за што пагражае штраф у памеры ад 1 да 3 БВ). Пешаходу ў сваю чаргу трэба быць уважлівым, пераходзячы на другі бок тратуара, абавязкова азірнуцца, ці ёсць ззаду перашкода».

Цана пытання

Згодна з правіламі дарожнага руху веласіпеды павінны быць абсталяваны гукавымі сігналамі. Дзе іх набыць? Карэспандэнт раённай газеты прайшлася па магазінах райцэнтра і высветліла, што званкі прадаюцца ў многіх магазінах. За пяць рублёў іх можна набыць у магазінах «Удача» і «Сезон», за 2,8 руб. – у «Фікс-Прайсе». Невялікія, але самыя танныя веласіпедныя званкі, мы знайшлі ў магазіне «Тры цаны» (за 1,7 і 1,2 рубля).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *