Шумилинский районный центр детей и молодёжи приглашает на занятия по интересам. Их более 80!

Молодёжь Образование

Гурткі чакаюць дзяцей

З 3 па 10 верасня ў Беларусі праходзіць Рэспубліканскі тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Якасная дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння – паспяховая будучыня заўтра!».

«У Шумілінскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі будуць працаваць каля 80 аб’яднанняў па інтарэсах, якія ахопяць больш за 800 хлопчыкаў і дзяўчынак, – расказала намеснік дырэктара па вучэбна­выхаваўчай рабоце цэнтра Іна Сінкевіч. – Прычым, не толькі ў нашым цэнтры, але і ў школах раёна (СШ № 1, СШ № 2, Обальскай і Мікіціхінскай СШ, Мішневіцкай і Слабадской БШ), Обальскім і Мікіціхінскім дзіцячых садах, фізкультурна­аздараўленчым цэнтры. –

Большасць аб’яднанняў мастацкага накірунку. 29 гурткоў дэкаратыўна­прыкладнога профілю – тут можна навучыцца маляваць, вязаць, выпілоўваць і выпальваць, працаваць з прыродным матэрыялам, рабіць падзелкі з бісеру.

25 аб’яднанняў прысвечана мастацкай творчасці (танцы, вакальныя спевы, гульні).

Трэці накірунак фізкультурна­спартыўнага профілю – будуць працаваць 14 аб’яднанняў. Тут можна навучыцца тэхніцы вавінам в’ет во дао і грэка­рымскай барацьбы, авалодаць спартыўнай гімнастыкай, навучыцца гуляць у футбол, хакей, валейбол і іншыя спартыўныя гульні».

Будуць працаваць гурткі па экалагічным выхаванні, фарміраванні інфармацыйнай культуры, інтэлектуаль­ных гульнях, фальклоры, музейнай справе.

У гэтым навучальным годзе створаны і восем новых гурткоў – «Аб’ектыўна» (вучаць рабіць кантэнт для сацсетак, мабільным відэа і фота), «АйЦіМір» (работа з тэкстам і дадаткамі), «Арт­студыя» (розныя віды дэкаратыўна­прыкладной творчасці), «Хімія вакол нас», «Музейная культура», «Свет камп’ютарнай графікі», «Юны мастак», «Дзіцячае ручное ткацтва».

7 верасня ў РЦДіМ у рамках тыдня дадатковай адукацыі адбудзецца свята адкрытых дзвярэй, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць наведаць творчыя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі. Будзе арганізавана экскурсія па абноўленым пасля рамонту будынку.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *