Как соблюдают правила поведения на воде отдыхающие проверили участники рейда по озёрам Шумилинского района

Безопасность Новости Общество

Канец жніўня, а народ купаецца

Сёлета лета падарыла нам шмат цёплых і сонечных дзён для адпачынку на азерах. Вось і ў канцы жніўня мы купаліся і загаралі. Ці не забывалі пры гэтым пра бяспеку, і высвятляў карэспандэнт раённай газеты падчас рэйду з участковым інспектарам РАУС Аляксандрам Журавым, намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людмілай Грузневіч і першым сакратаром раённай арганізацыі ГА БРСМ Вікторыя Бяляевай.

На ўсіх наведаных намі азёрах былі людзі, купаліся, загаралі, адпачывалі. Многа дзяцей было на Шумілінскім возеры. «Малыя прыходзяць з дарослымі, – адзначылі матросы-ратавальнікі Юрый Лявонаў і Юрый Гутнікаў. – Да 14 год адным купацца забаронена!». На “брыкецкім пляжы” рэйдавая група адзначыла, што трэба пачысціць берагавую лінію ад чароту, абкасіць вакол. А яшчэ не перашкодзіла б перанесці сюды раздзявалку, якая ўстаноўлна каля аўтамабільнай паркоўкі, дзе няма зручнага падыходу да берага.

На возеры Разван у Непаротах вялікіх заўваг не было. Дзеці былі з дарослымі. Тэрыторыя свежа абкошаная.

На возеры ў Лескавічах адпачывалі з асноўным дарослыя. Участковы інспектар РАУС Аляксандр Жураў папярэдзіў, што за распіццё алкагольных напіткаў у грамадскім месцы пагражае штраф да 8 БВ. Матрос-ратавальнік Валянцін Цімашэнка расказаў, што за лета з калегам Юрыем Скорынавым «папрасіў» з вады з два дзясяткі нецвярозых. Такая пільнасць вельмі дарэчы.

Азёры Шумілінскае, Разван і Лескавіцкае – аф-цыйна дазволеныя для купання і абсталяваныя. Але ж людзі купаюцца і на іншых азёрах – на Будавесці ў Башнях, на Мурожніцкім у Язвіне. Падчас нашага прыезду тут адпачывалі гараджане. Дзеці купаліся пад наглядам дарослых. Супрацоўнік РАУС правёў прафілактычную гутарку. Прафілактыкі мала не бывае!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *