Рыбаловам дазваляецца:
– лавіць рыбу ў рыбалоўных угоддзях не больш 5 кг у суткі на аднаго рыбалова і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе 5 кг, або адной рыбіны, вага якой перавышае 5 кг;
– лавіць ракаў не больш за 30 штук у суткі. Ракаў дазваляецца лавіць рукамі, без выкарыстання розных прыстасаванняў (колючых і інш.), ракалоўкамі (у колькасці не больш 3 штук на аднаго рыбалова даўжынёй не больш за 100 см, з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 см і ячэяй не менш 22 мм);
– лавіць рыбу ў якасці жыўца для лоўлі іншых відаў рыбы не больш 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі. У якасці жыўца для лоўлі іншых відаў рыбы дазваляецца выкарыстанне пад’емных сетак памерам не больш 1х1 метр і памерам ячэі менш 10 мм.
У. ПАЎЛАЎ, начальнік міжраённай Гарадоцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.