К профессиональному празднику. Шумилинский район газоснабжения: тут работают профессионалы

2024 - Год качества Новости Общество Экономика

Шумілінскі раён газазабеспячэння: тут працуюць прафесіяналы

Стабільнасць, надзейнасць, аператыўнасць – гэтыя эпітэты мы звычайна ўжываем, калі гаворым пра Шумілінскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Полацкгаз» УП «Віцебскаблгаз». Узорнасць ва ўсім – ад выканання сваіх галоўных непасрэдных абавязкаў да стану вытворчай тэрыторыі – своеасаблівы брэнд прадпрыемства. 1 верасня работнікі РГС адзначаць сваё прафесійнае свята.

Работнікі Шумілінскага раёна газазабеспячэння паспяхова вырашаюць галоўную задачу – без перабояў і без аварый пастаўляюць насельніцтву і прадпрыемствам звадкаваны і прыродны газ. Для гэтага тут адладжана і дакладна працуюць усе службы.

Калектыў раёна газазабеспячэння, які ўзначальвае Юрый Волкаў, складаецца з 51 чалавека. Сярэдні ўзрост работнікаў – 42 гады. На прадпрыемстве ганарацца тым, што тут няма цякучкі кадраў, некаторыя члены калектыву працуюць крыху менш за дзесяць гадоў, а хтосьці працуе больш за 25 гадоў.

У зоне адказнасці шумілінскіх газавікоў немалая гаспадарка: газаразмеркавальныя і шафавыя рэгулятарныя пункты, газавыя сеткі, больш за 8 тысяч газіфікаваных кватэр.Кожны дзень газавікі развозяць у сярэднім 40 балонаў, пераадольваючы больш за 100 кіламетраў. Акрамя гэтага, шумілінцы абслугоўваюць ацяпляльныя апараты самых распаўсюджаных марак, устаноўленыя ў індывідуальных жылых дамах, вядуць работу па замене газавага абсталявання, тэрмін эксплуатацыі якога складае больш за 20 гадоў або калі не пройдзена дыягностыка.

Тэрыторыю райгазу па праве можна назваць эталоннай. Прадуманае азеляненне, мноства кветак, утульныя зоны адпачынку. Здавалася б, ужо і немагчыма зрабіць нешта прыгажэйшае, аднак штогод мясцовасць каля адміністрацыйнага будынка прырастае новымі знаходкамі і яркімі элементамі. У рэалізацыі праектаўудзельнічаюць усе без выключэння работнікі. А гэта таксама, згадзіцеся, вельмі карпатлівая праца. Добра, што яна не застаецца незаўважанай – Шумілінскі раён газазабеспячэння неаднаразова станавіўсяпераможцам розных конкурсаў па добраўпарадкаванні як раённага, так і абласнога маштабу.

–  Работа наша складаная і адказная, бо ў першую чаргу гаворка ідзе пра бяспеку спажыўцоў, – адзначае начальнік РГС Юрый Волкаў. – Кожны год нашы работнікі здаюць экзамены, пастаянна праходзяць праверкі ведаў па ўсіх напрамках. Калектыў згуртаваны, кожны супрацоўнік з’яўляецца каштоўным кадрам, сярод іх шмат творчых людзей і спартсменаў. Стараемся ствараць спрыяльную для работы і адпачынку атмасферу.

Напярэдадні прафесійнага свята хачу шчыра падзякаваць кожнаму работніку і ветэранам галіны за працу, адданасць справе, адказныя і добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў. Няхай у вашым жыцці заўсёды гарыць агонь любві і дабрыні! Будзьце шчаслівымі, паспяховымі, багатымі і, вядома, здаровымі!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *