Дзіцячае свавольства з агнём = бяда
У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ў магазіне «FixPrice» райцэнтра прафілактычнае мерапрыемства з пакупнікамі правёў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў. Такім чынам ратавальнікі мелі на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду. Да акцыі далучыліся і работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху.
Ратавальнік акцэнтаваў увагу дарослых на тым, што дзіцячае свавольства з агнём і пакіданне дзяцей без нагляду становяцца прычынай надзвычайнага здарэння, часам і з трагічным фіналам, расказваў бацькам, бабулям і дзядулям пра важнасць навучання малых правілам бяспекі. Пры гэтым праводзіў тэматычныя конкурсы і віктарыны.
А яшчэ ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з новай інфармацыйнай кампаніяй «У стыхіі няма сэрца!», мэта якой – прыцягненне ўвагі бацькоў да праблемы дзіцячай гібелі на пажарах і вадаёмах.
Не засталіся без увагі пытанні неаб-ходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.