Як прайшла ўступная кампанія ў ВНУ і ССНУ
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці пракантраляваў ход уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці. Вывучана захаванне патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні ўступных іспытаў, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры падачы дакументаў і залічэнні.
Па выніках прыёму дакументаў і з улікам дадатковага набору ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці на бюджэтную форму навучання было прынята 2425 чалавек, у тым ліку на мэтавыя месцы – 731. На платную форму навучання залічана 648 чалавек.
Забяспечаны на 100% план прыёму на навучанне на кошт бюджэту ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Максімальныя балы на дзённую форму навучання за кошт бюджэту склаліся на такія спецыяльнасці як “Стаматалогія” – 389 балаў, “Праграмная інжынерыя” – 377, “Міжнароднае права” – 363; мінімальныя прахадныя балы зафіксаваныя пры паступленні на ветэрынарныя спецыяльнасці.
Ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці на дзённую форму навучання за кошт бюджэту залічаны 3651 чалавек – план прыёму выкананы на 100%, на ўмовах аплаты – 395. З 31 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе ажыццяўляўся набор абітурыенатў на ўмовах
мэтавай падрыхтоўкі, 23 рэалізавалі яго поўнасцю.
Максімальныя прахадныя балы на дзённую форму навучання за кошт бюджэту склаліся на такія спецыяльнасці як “Зубапратэзная справа” – 9,8 бала; “Тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці” і “Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы” – 9,7; мінімальны прахадны бал зафіксаваны на такія спецыяльнасці як “Гандлёвая дзейнасць” і “Наладка і тэхнічная эксплуатацыя аўтаматызаванага тэхналагічнага абсталявання ў жывёлагадоўлі”.
За перыяд правядзення ўступнай кампаніі абласная камісія па кантролі разгледзела і дала адказы на 7 зваротаў, якія паступілі ад абітурыентаў і іх бацькоў.
У цэлым уступныя іспыты ва ўсіх установах адукацыі вобласці праведзены ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату. Грамадзянам забяспечаны роўныя магчымасці пры паступленні, абарона іх законных правоў і інтарэсаў.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.