Віталь Антонаў – другі тысячнік у раёне
Віталь Антонаў, механізатар ААТ «Прыазёрны мір», стаў у мінулую нядзелю камбайнерам-тысячнікам.
«Быць другім па ліку тысячнікам у раёне – гэта вельмі ганарова, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, віншуючы лідара жніва. – Няхай у жыцці будзе яшчэ шмат намалотаў у тысячу тон. Зычу вам дабрабыту і моцнага здароўя».
Віталь Антонаў працуе ў сельскай гаспадарцы трыццаць гадоў – тысячнікам стаў у пяты раз. Сёлета гэта было няцяжка, бо рупіцца на новенькім камбайне.
Да віншаванняў далучыліся начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў, дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Аляксандр Глінскі. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла Віталю Антонаву каравай з мукі ўраджаю гэтага года і падарунак, пажадала новых працоўных перамог.
Ларыса ЗАЙЦАВА.