190 семей в Шумилинском районе получили помощь на подготовку детей к школе

Общество Семья

Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2024/2025 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей» у раёне прадугледжана матэрыяльная падтрымка мнагадзетных сямей.

На сённяшні дзень, па словах дырэктара ТЦСАН Таццяны Донюш, да дапамогай звярнулася 191 сям’я. Выплачаныя сродкі (129 рублёў 90 капеек на кожнага школьніка) павінны выкарыстоўвацца толькі па прызначэнні – для збораў дзяцей у школу.

Дзяржаўныя сродкі – на зборы дзяцей у школу

Такую дапамогу атрымала і сям’я Лясняк, якая выхоўвае пецярых дзяцей, сярод іх – трое школьнікаў. Ксенія пой-дзе ў пяты клас, двайняты Арына і Аліса – у першы. На днях мама Ірына Русланаўна з Ксеніяй адправілася ў гандлёвыя аб’ектыі. У магазіне «Чырвоная цана» купілі рукзак і красоўкі, а затым накіраваліся ў «Ёршык» за канцтаварамі, дзе мы і засталі іх за пакупкамі.

Пяцікласніца Ксенія тавары выбірала сама, па сваім гусце: ручкі, алоўкі і гуаш, клей і набор абгортак для кніг, дзённік і сшыткі ў лінейку і клетку. «Мы ўдзячныя кіраўніцтву раёна, што маем такую падмогу для збораў дзяцей у школу», – адзначыла Ірына Лясняк. Наступны этап для бацькоў – сабраць у школу першакласніц-двайнят.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *