Молодые специалисты прибывают в организации района. Три Виктории пополнили коллектив Шумилинского лесхоза

Молодёжь Новости Экономика

1 жніўня ў Шумілінскім лясгасе пабольшала на трох маладых спецыялістаў. На сваё першае рабочае месца працаўладкаваліся Вікторыя Мялешка, Вікторыя Патоцкая і Вікторыя Іванова. Вікторыя Мялешка працуе бухгалтарам, а Вікторыя Патоцкая і Вікторыя Іванова – эканамістамі. Дзяўчаты, якія родам з Полацка і Наваполацка, закончылі Полацкі эканамічны каледж па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль». Вікторыя Мялешка паступіла завочна на фінансава-эканамічны факультэт Полацкага ўніверсітэта.

– Дзяўчаты здымаюць кватэры ў Шуміліне і Прыазёрным, – расказала намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Людміла Доктарава. – Згодна з калектыўным дагаворам лясгас ім кампенсуе затраты за найм жылля. Дзяўчат з Прыазёрнага дастаўляюць на работу і з работы транспартам прадпрыемства.

Вікторыі поўнасцю задаволены сваім першым месцам работы, іх задавальняюць і ўмовы працы, і калектыў, у якім да кожнага можна звярнуцца за дапамогай.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *