Райком профсоюза работников АПК наградил передовиков на кормозаготовке

Общество Сельское хозяйство

Лідарам – дыпломы і падарункі

Падведзены вынікі прафсаюзных спаборніцтваў  па корманарыхтоўцы. Усім лідарам сельскай гаспадаркі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла дыпломы і падарункі.

Кіраўнік раённага прафсаюза віншавала механізатараў-лідараў КУСГП «Сіроцінскі». Мікалай Прышчэпаў, які працуе ў сельскай гаспадарцы больш за сорак гадоў, на МТЗ-952 з ПРФ-180 запрасаваў сёлета 3413 тон сена. Яго калега Віктар Пятроў, які рупіцца на трактары больш за трыццаць гадоў, на МТЗ-1523 з КДН-2,6 скасіў 897 гектараў травы. «Дзякуй за тое, што ўбачылі нашу вясковую працу, дзякуй за шчырыя віншаванні», – сказалі ўдзячныя механізатары.

У лідарах па корманарыхтоўцы Сяргей Гоманаў з ААТ «Агра-Баравінка» першым у раёне на КВК-800 падабраў і здрабніў 5000 тон сянажнай масы, а ўсяго на рахунку механізатара 7012 тон. З гэтай жа гаспадаркі вызначыліся яшчэ два механізатары: Віктар Вясна згроб зялёную масу на 1082 гектарах (МТЗ-82 з ГВР-630), Сяргей Трошын перавёз 1641 тону сянажнай масы (МТЗ-1221 з ПСТ-9).

Лепшым на КВК-800 па падборы і здрабненні сянажнай масы вызначаны Пётр Бардзюкоў з СУП «Лаўжанскае», на ягоным рахунку – 8997 тон. Уладзімір Мазанкоў з гэтай жа гаспадаркі на Ягуары-850 падабраў і здрабніў 6812 тон сянажнай масы.

Завітала Вольга Пусянкова і ў іншыя гаспадаркі, каб сказаць шчырыя словы падзякі перадавікам. У ААТ «Прыазёрны мір» віншаванні прымалі Генадзь Леановіч (на КГ-6 з КПР-9 скасіў 955 гектараў травы) і Сяргей Ціманоўскі (на К-424 з ПС-45 перавёз 2386 тон ся нажнай масы), у «Шумілінскім райаграсэрвісе» – Рыгор Кавалёў (на УЭС-2-280А1 падабраў і здрабніў 5894 тоны сянажнай масы).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *