В Шумилинском районе начались выплаты социальной помощи семьям на подготовку к новому учебному году

Новости Общество Семья

Выплаты дапамог пачаліся

Шумілінцы актыўна звяртаюцца за матэрыяльнай дапамогай да новага навучальнага года.

Як расказала дырэктар ТЦСАН Шумілінскага раёна Таццяна Донюш, у цэнтр з дакументамі звярнуліся 148 сямей, у якіх выхоўваюцца 307 дзяцей. Дапамога на сённяшні дзень выплачана 145 сем’ям (303 дзіцяці). Падлічана, што маюць права на дапамогу 255 сямей, дзе выхоўваецца 589 дзяцей. У раённым бюджэце на гэтыя мэты прадугледжана 76 тысяч 578 рублёў. Нагадаем, што сума матэрыяльнай дапамогі на адно дзіця складае 30% бюджэту пражытачнага мінімуму (129 рублёў).

Акрамя гэтага, з Фонду сацыяльнага страхавання аказваецца дапамога і сем’ям з дзецьмі‑інвалідамі. З 50 сямей у ТЦСАН звярнуліся за дапамогай 30, выплаты зроблены на сённяшні дзень 19 сем’ям.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *