Лидеры жатвы. Александр Романятов и Артём Корзун из «Сиротинского»

Новости Сельское хозяйство

Механізатары   КУСГП «Сіроцінскі» Аляксандр РАМАНЯТАЎ і Арцём КОРЗУН працуюць на новенькім камбайне,   на новенькім камбайне, на які пабагацела гаспадарка ў мінулым  гаспадарка ў мінулым годзе.

Некалькі дзён таму мы пабывалі ва ўрочышчы «Пяты загон», дзе вялася ўборка зерневых. Аляксандр Раманятаў пахваліўся новым КЗС-1218: «Тэхніка зручная, магутная, кабіна камфортная, з кандыцыянерам. Бункер вялікі – змяшчае 8 тон пшаніцы, 5,5 тон аўсу. Удасканаленыя рэшаты і барабан. Адно задавальненне працаваць на такой тэхніцы».

У Аляксандра Раманятава гэта 23-я ўборачная. Восем разоў ён ста-навіўся тысячнікам. Ёсць такая мара і сёлета – ураджай ў «Сіроцінскім» вырас нядрэнным. У гэтым мы ўпэўніліся, абыходзячы палеткі ва ўрочышчы «Пяты загон» – авёс тут роўны, густы, без пустазелля.

У пачатку жніва Аляксандр Раманятаў працаваў з напарнікам Уладзіславам Пратасевічам. Нядаўна ў дапамогу прыйшоў Арцём Корзун, практыкант з Гарадоцкага каледжа. Вопытны механізатар абучае студэнта, які ў будучым самастойна сядзе за штурвал.

Экіпаж намалочвае за дзень да 40 тон збожжа. А ўсяго на іх рахунку – 533,30 тон зерневых і рапсу. Аляксандр Раманятаў і Арцём Корзун занесены на Дошку гонару, зацверджаную на час жніва ў газеце «Герой працы». Так трымаць!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *