Монтёр пути высшего разряда

Общество Экономика

Людзі ў яркіх аранжавых камізэльках на чыгунцы – манцёры пуці. Сярод іх ёсць нямала вопытных, як, напрыклад, Сяргей Рыгоравіч Мітрафанаў, за плячыма якога 23 гады чыгуначнага стажу на станцыі Шуміліна.

Падчас нашага прыезду чыгуначнікі пераводзілі пуць з драўляных шпалаў на жалезабетонныя, больш даўгавечныя. Сяргей Мітрафанаў адзначыў, што апошнім часам работа аблегчылася: ёсць электрычныя гайкавёрты, матавозы для перавозу шпал. Пераехаў Сяргей у Шуміліна з Казахстана. Перацягнула жонка Таццяна, якая родам з райцэнтра.

Сяргей Рыгоравіч – прафесіянал сваёй справы, не дарэмна ж яму прысвоілі вышэйшы (чацвёрты) разрад манцёра пуці. Ён многаму можа навучыць маладых калег: як рабіць выпраўку пуці, як мяняць рэйкі і як пры дапамозе дэфектаскапічных цялежак шукаць мікратрэшчыны ў рэйках.

Сяргей Мітрафанаў разам з іншымі манцёрамі пуці займаецца стрэлачнымі пераводамі, рамантуе пераезды, абкошвае чыгуначную тэрыторыю, зімой расчышчае ад снегу. У дапамогу – рыдлёўка, трымер, лом і іншыя неабходныя інструменты. Трэба мець не толькі фізічную загартоўку, але і вытрымку, і сілу волі. «Сяргей Мітрафанаў любіць сваю работу. Ён надзейны, працавіты і адказны, – кажа брыгадзір пуці Віцебскай дыстанцыі Аляксей Кобзун. – Менавіта такія і патрэбны ў нашай прафесіі. Менавіта такіх цэняць ».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *