«Скрозь гады памяці і лёсы»
17 ліпеня ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі з нагоды 100-годдзя ўтварэння раёна была адкрыта выстава-экспазіцыя «Скрозь гады памяці і лёсы».
У выставачных залах – абноўлены матэрыял пра тых, хто праславіў нашу Шуміліншчыну ў гады яе станаўлення і развіцця, хто сёння робіць яе вядомай сярод многіх рэгіёнаў Беларусі і за яе межамі, прасочваецца гісторыя ад пасляваенных часоў да сённяшніх дзён. Упрыгожваюць экспазіцыю ўзнагароды Шумілінскага раёна і сцягі, узнагароды, якія заслужылі нашы землякі за поспехі ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх сацспа-борніцтвах, у розных сферах дзейнасці.
Цікавыя як інфармацыйны блок, так і мемарыяльны, дзе знаходзяцца асабістыя рэчы знакамітых землякоў. Упершыню ў музеі выстаўлены кінаплёнка і раскадроўка да мастацкага фільма «Руіны страляюць» мастака-пастаноўшчыка кінастудыі «Беларусфільм» Уладзіміра Белавусава, які родам з вёскі Слабодка. У свой час у музей перадаў асабістыя рэчы (гадзіннік, медалі, пласцінкі, ко-піі грамат) Герой Сацыялістычнай Працы ўраджэнец Шуміліна Яўген Чарвякоў.
Яшчэ адзін зямляк Уладзімір Матвейчук, які быў міністрам культуры Беларусі, па-мочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь, прэзентаваў у музей кнігу «Імёны Перамогі» і памятны сувенір Імператарскага фарфоравага завода, выраблены ў адзінкавым экзэмпляры, якія ў гонар 65-годдзя Перамогі яму падарыў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў (2008-2012 гг.).
На выставе шмат інфармацыі і пра іншых нашых знакамітых землякоў: Пятра Калініна, які ўзначальваў Беларускі штаб партызанскага руху, Героя Сацыялістычнай Працы Міхаіла Зімяніна, выкладчыка Віцебскай ветакадэміі Мікалая Карасёва (ён вучыў губернатара вобласці Аляксандра Субоціна), фізіка-ядзершчыка Юрыя Кароткіна (сына знакамітага камбрыга) і многіх іншых.
Прадстаўлены і сённяшні дзень раёна: пісьменнікі-землякі, іх кнігі і рукапісы, вырабы прадпрыемстваў і арганізацый.
Цікава даведацца, што ў райцэнтры раней працаваў філіял «Вітэкса», дзе шылі трыкатажныя вырабы, а ў Обальскім доме быту райбыткамбіната выраблялі гумавы абутак “мыльніцы”.
Знайшло пачэснае месца і фірменнае адзенне афіцэра, якое 17 ліпеня падарылі прадстаўнікі раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» на чале з Валерыем Жандаравым.
«Экспазіцыя была зроблена ў сціслыя тэрміны дзякуючы сумеснай стараннай рабоце, – расказала дырэктар му-зея Святлана Іванова. – За канцэпцыю стварэння выставы, збор матэрыялаў, іх апрацоўку ўдзячна сваім работнікам Таццяне Цэрах, Віктару Саковічу, Марыі Волкавай, а таксама Ганне Новікавай, Ліліі Барадзёнак за пасільную дапамогу ў падрыхтоўцы выставачных залаў. Нам вельмі дапамагалі работнікі ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, якія сваімі сіламі ўсталявалі асвятляльнае абсталяванне. Метадычную дапамогу аказалі сектар культуры, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама (асабістая падзяка начальніку Русла-ну Матвейчуку). З дызайнам дапамаглі намеснік дырэктара «Віцебскрэкламы» Ігар Грабнёў і начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы Марыя Неўмержыцкая.
Мы ўдзячны прадпрыемствам і арганізацыям, якія прадаставілі экспанаты на выставу – «Альянспластрэсурсу», аддзелу эканомікі райвыканкама, райсельгасхарчу, УП «Віцебскторф», Обальскаму керамічнаму заводу. Усім вялікі дзякуй! Запрашаем шумілінцаў і гасцей раёна на-ведаць нашу выставу!».
Ларыса ЗАЙЦАВА.