Воры-«металлисты»: тянут всё и ото всюду

Происшествия

Крадуць тое, што дрэнна ляжыць

Малады чалавек з Обалі зарабляў на жыццё тым, што збіраў металалом па вёсках раёна. Хлопец раз’язджаў па населеных пунктах на мотаблоку, складваў у прычэп металічныя рэчы. У адной з вёсак раёна маладога чалавека затрымалі на месцы злачынства: ён сцягнуў з чужога прыватнага падворка (на той момант у доме ніхто не жыў) металічныя рэчы бытавога характару.

Супраць ліхадзея ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

«Крадзены металалом з’яўляецца для некаторых крыніцай хуткага заробку, – адзначае начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў. – Чамусьці некаторыя ўпэўнены, што гэта сыдзе з рук. Але так не атрымліваецца. У большасці выпадкаў злодзеі знаходзяцца і нясуць адказнасць.

Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх адпрацоўваецца і нарыхтоўчы пункт у райцэнтры, які прымае металалом.

Кожны год рэгіструюцца крадзяжы металічных вырабаў з дачных участкаў. Таму хочацца папярэдзіць дачнікаў, ды і пастаянных жыхароў таксама: не пакідайце металічныя бочкі, вёдры, рыдлёўкі і іншыя рэчы пад адкрытым небам. Лепш іх схаваць у гаспадарчую пабудову, каб не было прынады для злодзеяў».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *