Колькі каштуюць начныя прагулкі дзяцей?
У РАУС назвалі суму штрафу бацькам за начныя прагулкі дзяцей
Калі бацькі не суправаджаюць дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў ці не забяспечваюць суправаджэнне паўналетніх з 23.00 да 06.00 па-за домам, то могуць атрымаць штраф да 2-х базавых велічынь (80 рублёў).
Калі дзіця ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, яго бацькам могуць выпісаць штраф да 10 базавых (400 рублёў), нагадалі ў РАУС.
Акрамя таго, за пакіданне ў небяспецы непаўналетніх і зусім прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.