Дзень нараджэння – на жніве
Шосты год малады камбайнер ААТ «АграБаравінка» Іван Шумскі свой дзень нараджэння 20 ліпеня сустракае на жніве за штурвалам КЗСа. Працуе старанна – у лідарах сярод маладых камбайнераў.
Павіншаваць механізатара з 26-м днём нараджэння ў гаспадарку прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова – з падарункамі, пажаданнямі здароўя, дабрабыту і намалоту ў тысячу тон.
Ларыса ЗАЙЦАВА.