Лидеры жатвы-2024: Виталий Антонов

Новости Сельское хозяйство

На палеткі – з мінеральнай вадой

Падчас жніва райкам прафсаюза работнікаў АПК не толькі вядзе маніторынг хода ўборкі ў рэгіёне, але і сочыць за аховай працы.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова часта наведвае механізатараў на жніўных палетках, каб даведацца пра ход уборкі, упэўніцца на свае вочы, што ў кабінах КЗСаў і трактароў ёсць вогнетушыцелі і аптэчкі. Разам мы пабывалі на жніўных палетках каля Войлавіч, дзе на новым камбайне, які сельгаспрадпрыемства атрымала летась, працаваў перадавы механізатар ААТ «Прыазёрны мір» Віталь Антонаў (на здымку). Ад прафсаюза Віталю ўручылі мінеральную ваду – самую патрэбную рэч у спякоту.

Сярод механізатараў раёна Віталь у лідарах – на яго рахунку больш за 460 тон намалочанага зерня.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *