10 советов начинающим предпринимателям от коллеги с 50-летним стажем

2024 - Год качества Людзі і лёсы Общество Экономика

Паўвека ў гандлі. Ад повара да прадпрымальніка

Напэўна, ніхто ў раёне   Напэўна, ніхто ў раёне не пахваліцца такім стажам работы ў сферы гандлю  работы ў сферы гандлю і грамадскага харчавання, як  і грамадскага харчавання, як Васіль МАЦУГАНАЎ з аграгарадка  з аграгарадка Мікіціха. За плячыма – 53 гады доўгай карпатлівай працы, вучобы, работы над сабой і сваім іміджам.

Родам з вёскі Яцукі Каўлякоўскага сельсавета, Васіль Мацуганаў большую частку свайго жыцця жыве і працуе на роднай шумілінскай зямлі. Корміць, выпякае, прадае, прыносіць людзям радасць.

А ўсё пачыналася ў 1969 годзе, калі Васіль паступіў у школу повараў Бешанковіцкага райспажыўтаварыства, затым у Смаленскім кааператыўным тэхнікуме вывучыўся на тэхнолага прыгатавання ежы. Працаваў бармэнам у кафэ ў Бешанковічах, пасля поварам і нават афіцыянтам. У 1979 годзе перамог у рэспубліканскім конкурсе сярод повараў. Як лепшага з лепшых Васіля Мацуганава ў 1980-м годзе накіравалі ў кафэ «Ёлачка» Талачынскага раёна ўзначаліць каманду повараў-бармэнаў і афіцыянтаў, якія абслугоўвалі польскія і нямецкія дэлегацыі на алімпійскай тра-се. Замежныя госці, якія накіроўваліся на «Алімпіяду-80» у Маскву, заставаліся задаволеныя сэрвісам і стравамі.

У 1981 годзе Васіль Мацуганаў паступіў у Гомельскі кааператыўны інстытут на спецыяльнасць “таваразнаўца, арганізацыя гандлю прадуктовымі таварамі». І гэтыя веды яму вельмі спатрэбіліся, бо працаваў першым намеснікам старшыні Шумілінскага райспажыўтаварыства, намеснікам старшыні праўлення па грамадскім харчаванні і знешнеэканамічнай дзейнасці.

А ў 2017 годзе стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Да гэтага падштурхнула кіраўніцтва раёна, прапанаваўшы ўзяць у арэнду будынак КУП БАНа ў аграгарадку Мікіціха, які на той час стаяў незапатрабаваным. «Не было боязна ўзяцца за гэту справу, бо за плячыма былі ўжо вопыт і мудрасць, – кажа Васіль Аляксандравіч. – Ведаў, як арганізаваць гандаль, якія тавары карыстаюцца попытам у мясцовых людзей».

Будынак ажывіўся, тут завіравала жыццё – на фасадзе з’явілася шыльда «Міні-кафэ «У Алёны». Тут спраўлялі памятныя даты, сюды прыходзілі папіць кавы, повары кафэ гатавалі абеды для многіх сельгаспрадпрыемстваў раёна. Працуе кафэ і зараз – тут можна купіць свежую выпечку, пасядзець з сябрамі за кубкам гарбаты. Між іншым, піцы, піражкі, булачкі і нават белы хлеб выпякае сам Васіль Мацуганаў. Усё гэта яшчэ цёпленькім прадаецца не толькі ў кафэ, але і яшчэ ў двух вясковых магазінах, які адкрыў індывідуальны прадпрымальнік – у Язвіне ў 2019 годзе і ў Пабедзе ў 2022 годзе. Тут створаны тры рабочыя месцы. Вяскоўцы, трэба адзначыць, ацанілі і задаволены гандлёвымі аб’ектамі. Тут багаты выбар прадуктаў, арганізаваны прамыя пастаўкі з Брэста, Мінска, Магілёва, Наваполацка, Віцебска. У будынках гаспадар зрабіў рамонт унутры, у бліжэйшых планах – усталяваць вакол агароджы і правесці водаправод.

Свой вопыт і веды па арганізацыі гандлю Васіль Мацуганаў перадаў сыну Аляксандру (дырэктар ПГУП «КарынаГандаль») і зяцю Сяргею Лазукову, які таксама стаў індывідуальным прадпрымальнікам і трымае тры вясковыя магазіны.

10 парад ад Васіля Мацуганава для пачынаючых прадпрымальнікаў:
1. Трэба любіць сваю прафесію і не баяцца навізны.

2. Калі няма першапачатковага капіталу – бярыце крэдыт і рызыкуйце.
3. Працуйце па законе.
4. Прадавайце запатрабаваныя тавары, каб быў добры абарот.
5. Ідзіце на работу з добрым настроем, бо ён перадаецца вашым пакупнікам.
6. Насіце прыгожае і зручнае адзенне.
7. Калі ведаеце пакупнікоў, звяртайцеся да іх па імені, ім захочацца наведваць вашу гандлёвую кропку зноў.
8. Прапаноўвайце, расказвайце пра выгоды і смакавыя асаблівасці таго ці іншага тавару.
9. Слухайце пакупнікоў. Умейце весці дыялог, а не маналог.
10. Будзьце сумленнымі і культурнымі ў абслугоўванні, адгукайцеся на просьбы людзей.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *