«Ребёнок – главный пассажир!» — проводит акцию ГАИ

Безопасность Семья

«Дзіця — галоўны пасажыр!»
Рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролю за бяспечнай перавозкай дзяцей «Дзіця — галоўны пасажыр!» стартавала 6 жніўня і прадоўжыцца на працягу тыдня да 12 чысла.
У час акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць спыняць на дарогах аўтамабілі, у якіх знаходзяцца дзеці-пасажыры. У выпадку парушэнняў інспектары растлумачаць бацькам правілы бяспечнай перавозкі дзяцей і выкарыстання дзіцячых аўтакрэслаў. Удзельнікам акцыі ўручаць маляўнічыя буклеты, наклейкі «Дзіця ў аўтамабілі».
Для вадзіцеляў, якія перавозяць дзяцей з выкананнем правіл, прадугледжаны заахвочвальныя падарункі. У тым ліку ў сталіцы сярод удзельнікаў акцыі будуць разыграны дзіцячае аўтакрэсла і бустар (сядзенне для дзяцей ад 7 да 12 гадоў).
Акрамя таго, інспектары правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах, у час якіх нагадаюць дарослым аб правілах бяспекі перавозкі непаўналетніх і адказнасці за іх парушэнні.
Кожны год ў жніўні павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месц адпачынку і аздараўлення. Невыкананне пры гэтым элементарных мер бяспекі прыводзіць да гібелі і траўміравання дзяцей. Пазбегнуць такіх наступстваў дапамогуць, напрыклад дзіцячыя трымаючыя ўстройствы, рамяні бяспекі. Таксама трэба памятаць, што перавозіць дзяцей да 12 гадоў можна толькі на заднім сядзенні.
Паводле даных ДАІ, у першай палавіне гэтага года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі 5 і пацярпелі 75 дзяцей з-за таго, што вадзіцелі не забяспечылі іх бяспеку ў салоне аўтама-біля.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *