Уладзімір МАТВЕЙЧУК, ураджэнец г. п. Шуміліна, беларускі дзяржаўны дзеяч, працаваў старшынёй Белтэлерадыёкампаніі, Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, памочнікам Прэзідэнта Беларусі і кіраўніком сакратарыята Старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі:
– Дзень нараджэння раёна – агульнае свята ўсіх, хто любіць сваю малую радзіму і шчыра клапоціцца пра яе дабрабыт. Раён прайшоў слаўны шлях, дзе было месца і трагічным падзеям, і ратным подзвігам. Сёння Шумілінскі раён дынамічна развіваецца, год ад года становіцца больш прыгожым.
Твар любога раёна вызначаюць яго жыхары. Вы, шаноўныя землякі, заслугоўваеце асаблівай удзячнасці за ўсё, што робіце для нашага краю. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і радасці! Няхай наш раён будзе заўжды квітнеючым! А працоўныя калектывы ўносяць годны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь
Анатоль КУПРЫЯНАЎ, ураджэнец г. п. Обаль, 20 год працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», пры фінансавай падтрымцы яго будаваўся храм Ануфрыя Вялікага ў Обалі, зараз жыве у аг. Сеніца Мінскага раёна:
– Хачу пажадаць малой радзіме развіцця за кошт прыцягнення інвестыцый для мадэрнізацыі і рэканструкцыі прадпрыемстваў. Каб узровень іх прадукцыі адпавядаў стандартам СНД, Еўразійскай супольнасці, сусветным стандартам, каб прадукцыя ішла на экспарт. Дзякуючы гэтаму будзе паляпшацца жыццё жыхароў Шумілінскага раёна, раён будзе прывабны для моладзі.
Кожнаму жыхару раёна жадаю моцнага багатырскага здароўя, сямейнай утульнасці і цеплыні, каб негатыўных момантаў у жыцці было як мага менш.
Дзмітрый ЛАЎРЫНОВІЧ, першы прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар:
– Мае дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Шуміліне. Тут мая радзіма, мае вытокі. Тут я знайшоў сапраўдных сяброў. Мае першыя настаўнікі таксама тут, і я ўдзячны ім за тое, што яны праклалі шырокі шлях, які спрыяе маёй кар’еры.
Сёння я жыву ў іншым горадзе, але я шчаслівы кожны раз, вяртаючыся ў Шуміліна. Я акунаюся ў дзяцінства і юнацкасць, адчуваю сум і гонар, наведваючы сваіх продкаў, з радасцю гляджу на падрастаючае пакаленне, якое працягвае ствараць сваю гісторыю тут, сустракаю сяброў, сваякоў, знаёмых, якія з гонарам называюць сябе шумілінцамі. І заўсёды ўсведамляю сябе адным з іх.
Шчыра віншую Шумілінскі раён з днём нараджэння і жадаю далейшага развіцця і працвітання.
Анатоль БРУЦКІ, былы галоўны рэдактар раённай газеты «Герой працы» (1982-1989), жыве ў г. Віцебску:
– Для мяне Шумілінскі раён родны. Сем гадоў я працаваў рэдактарам раённай газеты «Герой працы», адсюль пачынаўся мой прафесійны рост. У Шумілінскім раёне сустрэў сваё каханне. Таму раёну, які называю другой радзімай, жадаю працвітання і міру. Многіх шумілінцаў помню і паважаю. Усім жыхарам раёна жадаю дабрабыту, адказнасці ў працы, каханні і дасягненні сваіх мэт. Раён, які шмат пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дастойны шчаслівай будучыні. Няхай так і будзе. Будуйся, Шуміліншчына, жыві і развівайся! Няхай табе шчасціць!
Пётр ЛАЗУКА, кандыдат у майстры спорту, валейбаліст:
– Са 100-годдзем, любімы Шумілінскі раён! Менавіта Шуміліна дало мне ўсё, чаго я змог дасягнуць. Тут я рабіў свае першыя крокі ў валейболе, спартыўная школа стала для мяне другім домам. Тут, на малой радзіме, адчуў смак першых перамог. І самае галоўнае: дзе б я не быў, заўсёды адчуваў падтрымку землякоў.
Два апошнія гады выступаў за расійскі клуб «Цюмень». Быў асноўным іграком каманды, трапляў у сімвалічныя зборныя тураў, але заўсёды цягнула дадому. І тыя нячастыя прыезды ў Беларусь, у Шуміліна былі занадта дарагімі для мяне.