Праздник профессии. Что радует шумилинских налоговых инспекторв

Новости Экономика

«Нашу прафесію сумнай дакладна не назавеш»

Выраз вядомага эканаміста О. Холмса сведчыць: «Падаткі – гэта цана, якую мы плацім за магчымасць жыць у цывілізаваным грамадстве». Сапраўды, ад паступленняў падаткаў у бюджэт залежаць дабрабыт дзяцей і пенсіянераў, якасць адукацыі і медыцыны, навукі, абарона, ды і ў цэлым поспех краіны. Забеспячэнне своечасовай іх уплаты – галоўная місія падатковай службы, работнікі якой 14 ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята. Гэтую сферу ў нашым раёне прадстаўляе невялікі калектыў на чале з начальнікам аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шумілінскім раёне Вольгай КАЎГУНОВАЙ (на здымку), але ў іх руках – вялікая і важная задача па падатках і зборах з фізічных і юрыдычных асоб Шуміліншчыны.

У Уінстана Чэрчыля ёсць фраза: «Збіраць падаткі і быць прыемным адначасова гэтак жа немагчыма, як любіць і быць мудрым». А вось Вольга Каўгунова сцвярджае, што яе калегі – людзі прыемныя, кантактныя, прафесіяналы сваёй справы. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Па-першае, практычна ўсе працуюць у падатковай не адзін год, па-другое, заўсёды паказваюць стабільна добрыя вынікі. Дарэчы, і начальнік аддзела мае за плячыма вопыт работы ў 12 гадоў і дакладна ведае, як знайсці агульную мову з падаткаплацельшчыкамі і што значыць быць кампетэнтным спецыялістам. «Але вось аксіёму, што «заплаці падаткі і спі спакойна», – з усмешкай дадае Вольга Мікалаеўна, – часам трэба яшчэ да нашых грамадзян даводзіць. Над гэтым і працуем».

Радуе шумілінскіх падатковых інспектараў, што ўзровень падатковай культуры нашых плацельшчыкаў пастаянна расце. На сённяшні дзень 99,3% плацяжоў добраахвотна паступае ў бюджэт, і гэты паказчык не зніжаецца. Ва ўмовах пастаяннага ўдасканалення заканадаўства падатковы інспектар павінен быць у курсе ўсіх змяненняў, пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень, трымаць у галаве велізарную колькасць інфармацыі. «Нашу прафесію сумнай дакладна не назавеш», – падкрэслівае інспектар.

«Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць калег з прафесійным святам, падзякаваць за якасную працу, за ўклад у развіццё краіны і пажадаць моцнага здароўя, поспехаў у працы і душэўнага спакою», – закончыла гутарку Вольга Каўгунова.

Алена КАРПУШЭНКА.

На сённяшні дзень у якасці плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход зарэгістраваны 202 чалавекі.

Наогул на 1 ліпеня ў раёне амаль 12400 плацельшчыкаў фізічных асоб, з іх 133 чалавекі маюць запазычанасць па розных відах падаткаў (маёмасных, падаходным з фізічных асоб, адзіным падатку з ІП).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *