Уборочная-2024 в Шумилинском районе началась с озимого ячменя

2024 - Год качества Новости Сельское хозяйство

Жніво ў раёне пачалося з ўборкі азімага ячменю. Аднымі з першых выехалі на палеткі механізатары ААТ «АграБаравінка».

У суботу, 6 ліпеня, карэспандэнт раённай газеты пабывала на палетках ва ўрочышчы Багданава, дзе распачалася ўборачная. Тут сустрэлі дырэктара гаспадаркі Яўгена Мурашку. «Зараз на палетках працуюць два камбайны: на адным наш перадавік Сяргей Гоманаў, на другім – механізатары СФГ “Гаспадар” Аляксандр Новік і Аляксандр Шульцас, якія прые-халі нам на дапамогу, – расказаў Яўген Георгіевіч. – Да іх далучыцца мясцовы механізатар Іван Шумскі. На адвозцы маем тры адзінкі тэхнікі. Справімся!».

Уборку пачалі з азімага ячменю, яго ўраджайнасць, па падліках аграномаў, склала сёлета 25 цэнтнераў з гектара. Ячмень залатым густым патокам ліецца ў бункер – прыгажосць! Палюбавалася карцінай, калі ехала па ячменным полі ў кабіне камбайна з Сяргеем Гоманавым, у жыцці якога сёлетняе жніво трыццатае.

«Так рана, у пачатку ліпеня, на ўборачную яшчэ не выязджалі. І сёлетні старт жніва мы прысвячаем Купаллю, – усміхнуліся механізатары. – Сёння ж свята Івана Купалы».

У «АграБаравінцы» засеяна 240 гектараў азімага ячменю, 280 гектараў азімай пшаніцы, 30 га жыта. А яшчэ трэба ўбіраць больш за трыста гектараў яравых зерневых і зернебабовых. Так што работа наперадзе чакаецца плённая, шчырая, да поту. У добры шлях!

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *