Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц ШАС пройдзе 12 ліпеня ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Новы культурны форум, які адбудзецца ў дні аднаго з буйнейшых міжнародных фестываляў на постсавецкай прасторы, прызначаны аб’яднаць краіны пад дэвізам «За мір і стварэнне — разам з ШАС!» і падкрэсліць высокі ўзровень дыялогу культур.
«Гэту ідэю плануецца ўвасобіць у ходзе правядзення сустрэчы афіцыйных прадстаўнікоў у фармаце круглага стала на тэму «Дыялог культур — фактар яднання народаў краін ШАС», а таксама выступленняў творчых калектываў на агульнай сцэне, прадстаўлення ў павільёнах нацыянальных культур, народных рамёстваў і промыслаў у асобных павільёнах дзяржаў — членаў ШАС у канцэпцыі народнага падворка на плошчы Перамогі горада Віцебска. У сустрэчы прымуць удзел афіцыйныя дэлегацыі краін — удзельніц ШАС і генеральны сакратар ШАС Чжан Мін», — паведамілі ў прэс-службе.
У Мінкультуры ўдакладнілі, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць міністры або намеснікі міністраў культуры, надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Індыі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Азербайджана.